Рыта Дакота заспявала свой хіт па-беларуску - Культура и кино на N1.BY

Папулярная ў Расіі спявачка беларускага паходжання Рыта Дакота выклала ў Інстаграм відэа, дзе спявае свой хіт «Спички» на беларускай мове і запрашае на канцэрт у Мінску, які адбудзецца 17 снежня ў Prime Hall.

 
 
 
 

Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от РИТА DАКОТА (@ritadakota) 5 Ноя 2019 в 1:04 PST

«Любімая Беларусь, любімы Мінск! Я вельмі хутка да вас прыеду», — кажа яна напрыканцы відэа, анансуючы выступ, дзе прагучаць лепшыя песні і новыя хіты.



У самім посце спявачка з гумарам назвала сябе «бульбай», пад ім зараз ідзе актыўнае абмеркаванне.

Першапачаткова беларуская версія песні была створана ў 2009 годзе для праекта «Тузін. Перазагрузка». Пераклад зрабіў паэт Глеб Лабадзенка.

Рыта Дакота заявіла пра сябе ў межах тэлевізійнага праекта «Фабрыка зорак-7», пасля развіўшы поспех у якасці самастойнай артысткі і папулярнага сонграйтэра.

Першы сольны канцэрт спявачкі ў Мінску год таму прайшоў з аншлагам.









X