Беларускія мастакі пачалі рабіць замалёўкі поля паміж мемарыялам Курапаты і «Экспабелам», дзе запланавана будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру.

Як паведамляе Белсат, удзельнікі мастацкай акцыі сабраліся раніцай 19 кастрычніка каля Крыжу пакуты, пасля чаго прыступілі да творчасці.

Сярод мастакоў, якія пачалі рабіць свае замалёўкі, — Аляксей Марачкін, Лявон Грышук, Ніна Сакалова-Кубай ды іншыя.

Як вядома па гэтаму полю вакол урочышча ў 30-я гады мінулага веку праходзіла так званая «Дарога смерці», па якой ахвяраў вазілі ў Курапаты на расстрэл.

Фота: Белсат и "Новы час".