Игорь БОРИСОВ Игорь БОРИСОВ

1982 года рождения, председатель Белорусской социал-демократической партии (Грамада). Магистр политических наук. Главный редактор журнала БСДП «Позиция». 

Неяк паймаў сябе на думцы, што чым больш прэзідэнт ўтрымлівае ўладу, тым больш за аснову бярэцца прынцып Precrime з сюжэта амерыканскага фантастычнага фільма Стывена Спілберга “Адмысловая думка”, які выйшаў у 2002 годдзе з Томам Крузам у галоўныя ролі.

Нагадаю каротка сюжэт: Вашынгтон, 2054 год. Джон Эндэртан (Том Круз) капітан паліцыі, камандзір падраздзялення прафілактыкі злачынстваў Precrime, дзякуючы якому колькасць забойстваў атрымалася звесці да нуля. Тры правідцы “прова”, якія знаходзяцца ў ізаляцыі, бачуць злачынствы, якія будуць зроблены бліжэйшым часам. Эндэртан робіць высновы аб месцы падзеі і разам са сваёй камандай прадухіляе злачынствы. Саміх жа злачынцаў змяшчаюць у анабіёзныя капсулы.

Запытаеце, што агульнага з беларускай рэчаіснасцю?

Агульнае тое, што беларускі Precrime узяў на ўзбраенне практыку змагання не са злачыннасцю, а са сваімі палітычнымі апанентамі.

Пасля цыклу пратэстаў грамадзян супраць дармаедскага дэкрэта №3 у 2017 годдзе ўлада ўзяла за прынцып караць адміністрацыйнай адказнасцю за заклікі на мерапрыемствы, якія не дазволены ўладай нават праз сацыяльныя сеткі.

Далей яшчэ больш — тых, хто заклікаў і анансаваў мерапрыемства напярэдадні самой падзеі прэвентыўна затрымліваюць і садзюць на суткі, альбо трымаюць да таго моманту, пакуль мерапрыемства не скончыцца.

Каб даказаць, што заклік да несанкцыяванага мерапрыемства зрабіў менавіта затрыманы — у яго дома, на месцы здзяйснення правапарушэння, ладзіцца агляд памяшкання і канфіскуюцца вінчэсцеры, флэшкі і сістэмныя блокі для даказальнай базы.

Праверыўшы носьбіты інфармацыі робіцца выснова аб датычнасці да іншых злачынстваў, якія становяцца вядомымі ў выніку комплекснай праверкі і асоба, якая правяралася, можа быць прыцягнута дадаткова да іншага рода адказнасці — ад распаўсюду парнаграфіі, да нясплаты падаткаў і экстрэмізма. У залежнасці ад таго, наколькі чалавек сядзіць косткай у горле ўладзе.

Беларускія медыя перыядычна мусіруюць пытанне колькасці беларускіх сілавікоў і супрацоўнікаў спецслужбаў. Асобныя апазіцыйныя палітыкі называюць колькасць супрацоўнікаў КДБ у 15 000 тысяч, траціна якіх, з іх словаў, займаецца кантролем грамадскіх і палітычных актывістаў. На падхопе дадаткова задзейнічаюцца і звычайныя супрацоўнікі міліцыі і іншых дзяржаўных органаў. Калі ўзяць, што ў краіне каля 5000 заўважных грамадскіх актывістаў, то атрымліваецца, што да кожнага з іх прадстаўлены адзін супрацоўнік. Калі ж казаць, што такіх актывістаў усяго 2500, то тады два супрацоўнікі на аднаго актывіста!

Сапраўды, тут можна не толькі спрагназаваць, аднак і прадухіліць задуманнае. Калі ж панагнятаць сітуацыю з радыкалізацыяй апазіцыі, то і дадатковы бюджэт на гэтыя мэты можна атрымаць.

Вось такі ўнушальны беларускі Precrime, які працуе на захаванне Канстытуцыйнага ладу ў краіне. А калі ўзяць за прыцын, што Канстытуцыя, як і частка іншых міжнародных пагадненняў не выконваюцца, то напрошваецца лагічная думка аб тым, што беларускі Precrime працуе выключна на ўтрыманне ўлады дзеючага прэзідэнта.

Але ідуць гады — мяняецца і прынцып працы самай сакрэтнай службы краіны. Раней яны спрабавалі завербаваць фактычна кожнага новага лідэра і актывіста (у прынцыпе спрабуюць гэта рабіць і зараз), каб пад выглядам “кансультацый” ён зліваў інфармацыю пра сваіх сяброў і назапашваў на іх рознага кшталту кампрамат.

Цяпер жа беларускі Precrime займаецца вывучэннем магчымых пратэстных настрояў грамадзян і прадухіленнем арганізаваных імі калектыўных дзеянняў на ранніх стадыях. Апошні раз, калі актывіста выклікалі на падобныю сустрэчу супрацоўнікі беларускага Precrime прасілі паведамляць яго пра падобныя праблемы, каб вырашаць іх у дапратэстны перыяд, каб яны не сталі часткай “партфоліо” грамадскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў.

Каб даследваць ці гатовы грамадзяне да пратэстаў, на дзяржаўных прадпрыемствах, у працоўных калектывах праводзіцца ананімнае апытанне звычайных рабочых, спецыялістаў і начальнікаў. Там жа можна ўбачыць пытанні адносна даверу да ўлады і апазіцыі, дзяржаўных і незалежных прафсаюзаў, судоў, міліцыі і іншых дзяржаўных органаў. Вынікі гэтых даследванняў нідзе не агучваюцца, аднак актыўна аназізуюцца беларускім Precrime.

Адсюль можна зрабіць выснову, што любы калектыўны збор подпісаў, любы лакальны пратэст на мясцовым узроўні — гэта недапрацоўка беларускага Precrime, а такія гарачыя кропкі, як пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Брэсце і Курапатах — гэта ўвогуле правал!

Нездарма ж, на чэрвеньскім пасяджэнні Прэзідыума “Белай Русі” яе адыёзны кіраўнік Генадзь Давыдзька казаў аб тым, што “напрамак галоўнага ўдару”, які будзе вызначаць дзейнасць “Белай Русі” выглядае так: хутка, дакладна і прафесійна рэагаваць на ўзнікненне ў нашым грамадстве любых балявых кропак. У якасці прыкладу ён спаслаўся на ініцыятыву жыхароў Першамайскага раёна Мінска, якія пачалі збіраць подпісы за адстаўку кіраўніка раёна. А гэта ўжо свайго кшталту перахопліванне ініцыятывы ў апазіцыі з мэтай пазбягання магчымасці палітызаваць тую ці іншую тэму.

Але грамадства не будзе ніколі маналітным, ды ўсіх у “Белую Русь” не загоніш, таму ў людзей заўсёды будзе альтэрнатыва, хай сабе і не такая яшчэ моцная, ў сілу зразумелых прычын, аднак альтэрнатыва, якая дае ім надзею на будучыню. Тое, што ўжо канчаткова страціла гэтая ўлада.

Мнения колумнистов могут не совпадать с мнением редакции. Приглашаем читателей обсуждать статьи на форуме, предлагать для участия в проекте новых авторов или собственные «Мнения».