Ён вядомы як дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст.

16 сакавіка Міхалу Анемпадыставу магло б споўніцца 55 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1964 годзе. Вядомы як дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Анемпадыстаў напісаў тэксты для музычнага праекта «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе, а таксама тэксты для песень беларускіх і польскіх рок-гуртоў.

З 2011 года мастак з’яўляўся сябрам праўлення Беларускага саюза дызайнераў. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

Яго не стала 23 студзеня мінулага года.