Менскі ж стрыт-арт з ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі правісеў менш за дзень.

У адным са спальных раёнаў Варшавы ўлетку зьявілася графіці з нобэлеўскай ляўрэаткай па літаратуры Сьвятланай Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

У чэрвені менскі стрыт-арт са Святланай Алексіевіч на вуліцы Кастрычніцкая правісеў менш за дзень. Прычына: арт-аб’ект ня быў узгоднены. Стрыт-арт зьявіўся на сьцяне будынка, якое зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Вандраваў улетку па Еўропе і проста ў дворыку спальнага раёну ў Варшаве пабачыў гэта. Прыемна. У Беларусі мабыць ужо б зафарбавалі даўно. pic.twitter.com/qK7W5dmoxt

— Kastuś (@polisski_hlopec) 29 октября 2018 г.
Вандраваў улетку па Еўропе і проста ў дворыку спальнага раёну ў Варшаве пабачыў гэта. Прыемна. У Беларусі мабыць ужо б зафарбавалі даўно. pic.twitter.com/qK7W5dmoxt

Сьвятлана Алексіевіч — беларуская пісьменьніца, журналістка, першая ў гісторыі Беларусі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2015 год).

Аўтарка кніг «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Яе кнігі выдаваліся ў 19 краінах сьвету.