Каманда Беларусі будзе ездзіць на аўтобусе з ліўрэяй «World of Tanks».

«Новую ліўрэю для аўтобуса суправаджае слоган «Наша гульня. Наша Зборная» - і гэта не простыя словы. Яны падкрэсліваюць нашу шчырую падтрымку роднай каманды ў футболе», - як паведамляе Telegraf.by, пракаментаваў навіну спецыяліст у сувязях з грамадскасцю Wargaming Іван Жывіца. - Мы верым, што новы этап нашага супрацоўніцтва - цяпер у крэатыўнай сферы - стане важным крокам на шляху да збліжэння фанацкіх баз футбола і «Танкаў» і што дадатковы прыток гарачых заўзятараў натхніць нашых футбалістаў на новыя перамогі».

«Бескампрамісная барацьба ад пачатку і да канца, запал, адзінства ўнутры калектыву і камандная праца - гэта і пра «Танкі», і пра футбол, - падкрэсліў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ігар Крывушэнка. - Нашы аўдыторыі супадаюць: і футбольныя, і танкавыя бітвы - класічныя мужчынскія захапленні, выдатна дапаўняюць адзін аднаго. Мы будзем рады, калі танкісты акажуць нам годную падтрымку на працягу ўсяго адборачнага цыклу Лігі нацый!»

У рамках футбольнага матчу Беларусь - Сан-Марына (8 верасня) адбудзецца беспрэцэдэнтны турнір «World of Tanks на «Дынама», які будзе транслявацца на вялікіх экранах стадыёна. Паказаць клас на новай мапе «Менск» ёсць шанец у кожнага.

Для гэтага неабходна набыць білет (напрыклад, на bit.ly) і прыйсці на стадыён за гадзіну да пачатку матча (да 18.00). З кожнай трыбуны будзе адабрана тры гульцы, якія будуць змагацца ў баях «3 на 3» на танках Х узроўню. Баі будуць праходзіць на новай мапе «Менск».

Да пачатку футбольнага матча пройдзе два адборачныя баі паміж чатырма камандамі, сфармаванымі з заўзятараў з трыбун A, B, C і D. У перапынку паміж таймамі адбудзецца фінальная бітва, якая будзе паказаная на галоўным экране стадыёна «Дынама». Усіх удзельнікаў турніру «World of Tanks» на «Дынама» чакаюць прызы.