Выява блаславенага ксяндза Міхала Сапоцькі з’явіцца на адным са шматпавярховікаў насупраць Касцела Божай Міласэрнасці.

Выява блаславёнага ксяндза Міхала Сапоцькі з’явіцца на адным са шматпавярховікаў у раёне Беласточак – насупраць Касцёла Божай Міласэрнасці. Мурал займае 300 квадратных метраў, для яго стварэння спатрэбілася 200 літраў фарбы, кажа «Радыё Рацыя» мастачка Катажына Юрга:

– Выява ксяндза займае практычна палову сцяны, таксама на ёй прысутнічае Вострая брама, касцёл, які знаходзіцца насупраць. Таксама прадстаўлена выява святой Фаўстыны. Мурал займае 300 квадратных метраў – гэта найвышэйшы будынак, на якім я малявала. Эфект будзе бачны, калі мы здымем рыштаванні.

Благаслаўлёны кс. Міхал Сапоцька нарадзіўся ў Юшаўшчыне ў Ашмянскім павеце (сёння гэта вёска Навасады). Ксёндз Міхал быў духоўным кіраўніком сястры Фаўстыны Кавальскай. Яго беатыфікацыя адбылася 28 верасня 2008 года ў Беластоку.