У дзіцячым садку ў Беластоку прайшоў Беларускі дзень - Культура и кино на N1.BY

У дзіцячым садку №14 ставiлicя інсцэніроўкі, песні, дэкламацыя вершаў і танцы.

У дзіцячым садку №14 у Беластоку прайшоў Беларускі дзень. Былі інсцэніроўкі, песні, дэкламацыя вершаў і танцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Гэта магчымасць паглядзець, чым займаюцца дзеткі з беларускіх і польскіх групаў. Гаворыць Люцыя Неміровіч:

– Так зрабілі, каб дзеткі асвойвалі беларускую культуру. Каб яны пазнавалі традыцыі. У нас будуць адкрытыя заняткі. Так што можна будзе ўсё паглядзець, пабыць на занятках, пагаварыць з настаўнікамі, каб паслухаць пра працу прадшколля.

– Шмат часу трэба для таго, каб яны добра сябе адчулі ў садку. Спачатку над гэтым працуем. А пасля ўжо і спяваем, і спрабуем танцаваць, і расказваем вершы, - кажа Альжбета Рудчук.

Пазнаёміцца з беларускім дзіцячым садком можна з 14.30 да 16 гадзін з чацьвярга 1 сакавіка. Тады таксама пачынаецца набор ў беластоцкія дзіцячыя садкі, які працягнецца да 9 сакавіка.









X