МЗС: адданасць Айчыне Барыс Кіт пранёс праз усё жыццё - В мире на N1.BY

МЗС Беларусі выказала спачуванні з нагоды смерці вядомага беларускага дзеяча замежжа, выдатны навукоўца Барыса Кіта, які пайшоў з жыцця 1 лютага 2018 года.

«Амаль 108 гадоў, якія ён пражыў, прыйшліся на надзвычай насычаны і драматычны перыяд беларускай і сусветнай гісторыі, — адзначаецц у паведамленні МЗС. — Барыс Кіт нарадзіўся ў Расійскай Імперыі, жыў і працаваў і ў міжваеннай Польшчы, і падчас фашысцкай акупацыі, і ў Злучаных Штатах. Але ўвесь гэты час ён заставаўся беларусам, рупліва і няспынна клапаціўся пра беларускую мову, адукацыю, захаванне беларускай свядомасці нашымі суайчыннікамі за мяжой.

Адданасць Айчыне Барыс Кіт пранёс праз усё жыццё і пакінуў свой след у беларускай і сусветнай гісторыі. Зрабіўшы вялікі ўнёсак у развіццё навукі, у прыватнасці, у галіне астранаўтыкі, ён спрычыніўся да збліжэння СССР і ЗША вакол гэтай агульнай для чалавецтва тэмы».


Он помог человечеству ступить на Луну. Скончался известный ученый Борис КитМіністэрства замежных спраў Беларусі выказала шчырыя спачуванні родным і блізкім Барыса Кіта. «Памяць аб ім будуць захоўваць беларусы і на Радзіме, і за межамі Бацькаўшчыны», — гаворыцца у паведамленні.

1





X