Андрей Хаданович перевел песню Дэвида Боуи на белорусский язык - Культура и кино на N1.BY

Поэт Андрей Хаданович перевел на белорусский язык одну из самых знаменитых песен культового музыканта.

«Паспрабаваў перакласьці «Space oddity» Дэвіда нашага Боўі. Назва – даслоўна, вядома ж, «Дзіўнае здарэньне ў космасе» ці штосьці такое, але для Боўі было істотна, каб яна гучала амаль як «Space odyssey», - написал на своей странице в «Фейсбуке»Андрей Хаданович.

Я Зямля. Як чуеш, Том?

Я Зямля. Маёр, прыём!

Пратэін прымі і надзявай шалом.

Я Зямля. Як чуеш, Том?



Ключ на старт. Пайшоў адлік.

Вось і ўсё. Ратуй Гасподзь твой рухавік.

Я Зямля. Ты ў космасе, Маёр!

Высока над людзьмі –

І што носіш, хоча ведаць кожны СМІ.

Час герою выйсьці з капсулы. Прыём!

Я Маёр, як чуеце, Зямля?

На борце карабля

Я плыву, зусім бязважкі, быццам пух,

І так блізка зоры, аж займае дух.

Бо файна кружу ў сваёй бляшанцы,

Ўсё ярчэй зямля,

Сіняя ўначы,

І нічым не памагчы.

Ды на вышыні сто тысяч міль

На сэрцы поўны штыль –

Касмалёт мяне даставіць на зямлю.



Перадайце жонцы, як яе люблю.

Я Зямля. Маёр, прыём!

На пульце збой, сыгнал памёр.

Ты на сувязі, маёр?

Ты на сувязі, маёр?

Ты на сувязі, маёр?

Ты на...

...Сумна ў бляшанцы – ані шанца,

Ўсё далей зямля,

Сіняя ўначы,

І нічым не памагчы.






X