«Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс: Мова — Музыка — Футбол - Культура и кино на N1.BY

Журы абярэ музычна-футбольную зборную краiны.

Напрыканцы 2016 года Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол», пишет tut.by.

Арганізатары атрымалі 20 твораў як ад маладых гуртоў і выканаўцаў, так і прафесійных музыкаў з розных куткоў Беларусі. У наступны этап прайшлі 11 песень, якія былі дапрацаваны, а некаторыя з нуля запісаны ў прафесійнай студыі.

Цяпер, у наступным этапе праекта, звычайныя слухачы разам з запрошаным журы вызначаць шэсць лепшых песень, што пройдуць у паўфінал.



Прадстаўляем вашай увазе 11 песень — 11 новых гульцоў беларускага футбола, музычна-футбольную зборную Беларусі. Слухайце, натхняйцеся, галасуйце, выказвайце вашыя меркаванні.

Mashin’Gun — Першы!

Laurynienka — Гэй, малады!

Ferris Wheel — Заўсёды наперад!

Хведар Грувіч — Пераможная

Сталіца Marsa — На футболе

Сразу Май — Небасхіл

Міп-бэнд — Будзеш першым!

Кацярына Блоцкая — Пераможам!

Ліс і Лес — Крывічы

Антон Шахорскі — Сонца

Адась Грыневіч-Матафонаў — Перамога!



Галасаванне будзе доўжыцца да 26 сакавіка, паралельна з народным галасаваннем будзе адбывацца і галасаванне запрошанага журы.

Склад журы:

Арцём Быкаў — футбаліст клуба «Дынама Мінск», неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі па футболе;

Дзмітрый Герчыкаў — намеснік старшыні дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ, спартыўны каментатар;

Кірыл Клімянкоў — журналіст, рэдактар партала SPORT.TUT.BY;

Алесь-Францішак Мышкевіч — музыка гуртоў The Superbullz і «Крамбамбуля»;

Арцём Лук’яненка — удзельнік гурта NaviBand, суаўтар афіцыйнага саундтрэка нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.