Таямнічае начное здарэнне з сабакам - Новости компаний на N1.BY

Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі і ГА“БелАДДІіМІ” ў супрацоўніцтве з Галерэяй TUT.BY - драматычны спектакль па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана “Таямнічае начное здарэнне з сабакам”.

Спектакль прысвечаны тэме дзіцячага аўтызму, якая актуальная сёння як для Беларусі, так і для іншых краін. Аўтызм называюць хваробай цывілізацыі. Паводле дадзеных СААЗ, колькасць дзяцей з гэтым дыягназам расце на 13 працэнтаў у год. Гэта асаблівасць псіхічнага развіцця, звязаная галоўным чынам з парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыйнай халоднасцю і стэрэатыпнасцю дзейнасці. Дзіця з аўтызмам можа з'явіцца ў любой сям'і, не залежна ад прыбыткаў, адукацыі і сацыяльнага статусу бацькоў.



Для таго каб зразумець што адбываецца з такім дзіцем, уявіце сабе, што ўсё, што вы адчуваеце… павялічылася ці зменшылася стакратна. Лёгкія дакрананні могуць выклікаць у вас боль цi, наадварот, моцны ўдар – застацца незаўважаным. Яркая рэч, раней звыклыя гукі стануць палохаць, а гаворка суразмоўцы ператворыцца проста ў мелодыю. Складана такое ўявіць, але можна зразумець, што ў такім выпадку свет людзей і свет рэчаў успрымаюцца інакш…

Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам “Тэрыторыя мастацтва – тэрыторыя роўнасці”



Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрей Саўчанка
Мастак: Юрый Вінагарадаў
Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone)
Акторы: 4 курс “Акторы драматычнага тэатра і кіно” Беларускай акадэміі мастацтваў (Майстэрня народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі).