Фестываль «Гальшанскі Замак 2016» - Новости компаний на N1.BY

Приглашаем всех желающих на фестиваль "Гольшанский замок -2016", который пройдёт 21 мая 2016 года у руин Гольшанского замка в агрогородке Гольшаны Ошмянского района.

ПРАГРАМА фестывалю «Гальшанскі замак — 2016»

Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшаны
12:00 – 23:00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».
12:00 Тэатралізаваны пралог «Фестываль вітае гасцей».
12:30 Шоў-спектакль «Жылі-былі Гагылі…» вандроўнага тэатра «Вір» (г.Мінск).
13:00 Выступленне музычнага калектыву «Скудрынка» (г.Ліда).
17:00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў «Soleil» і дуэт «ДЗІВАБОР» г. Мінск).
18:00 Спектакль «Адвечная песня» (г.Мінск, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі).
19:30 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў.
20:00 Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі з удзелам гуртоў: «NEVRIDA», «Hardwood», «PAWA».
22:30 Агнявое прадстаўленне «Живые огни» ( г. Бранск).
13:30-17:00 Пляцоўка «Рыцарскі стан» (прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).
13:30 Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях).
14:30 Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).
16:00 Тэатралізаванае коннае шоу «Под хоругвями Грюнвальда» (конна-спартыўны клуб «Залатая шпора» г. Мінск).
16:30 Турнір лучнікаў.

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

Пляцоўка “Запрашаем у гульні” рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна); майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вандроўны тэатр «Вір» г. Мінск); аквагрым з беларускімі арнаментамі; малюнкі каляровым пяском з праектам «Чырвоны Замак»; шаржыст; чаканка манет; паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых; кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь; кіданне дзідаў, нажоў; лучны цір. 11:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў» (выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну). 11:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка (дзіцячыя атракцыёны). 11:00-20:00 Пляцоўка «Іпадром» (рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях). 11:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання (міні-кафэ, гандлёвыя кропкі).







X