Мы малюем Перамогу - Новости компаний на N1.BY

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае на адкрыццё выстаўкі “Мы малюем Перамогу”. На выстаўцы будуць прадстаўлены дзіцячыя малюнкі на тэму Вялікай Айчынай вайны і Перамогі.
Жаданне прадставіць свае творы выказалі вучні Гімназіі № 75 і сярэдняй школы № 200.

Пад час адкрыцця выстаўкі адбудзецца канцэрт ваеннай песні ў выкананні навучэнцаў музычных школ горада Мінска.







X