Царэўна-жабка - Новости компаний на N1.BY

Гастролі Беларускага рэспубліканскага Тэатра юнага гледача 

Казка-скамарошына Валерыя Ткачука 

паводле рускіх народных казак 

спектакль на беларускай мове.

ад 6 гадоў

Колькі жабак скача па свеце? Шмат.

Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.

Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…

Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці. 







X