Малыш і Карлсан, які жыве на даху - Новости компаний на N1.BY

Астрыд Ліндгрэн
Казка ў адной дзеі без антракту гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

Спектакль на рускай мове.

Пераклад – Ліліяна ЛУНГІНА
Інсцэніроўка – Маргарыта МІКАЭЛЯН, Соф'я ПРАКОФ’ЕВА
Пастаноўка – Валянціна ЯНАВЕЦ
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна КАРВЯКОВА
Касцюмы – Таццяна ЯРАШУК
Кампазітар – Тарас ЮРКЕВІЧ
Балетмайстар – Валерый СУЛТАНАЎ 

Дзеці, вы любіце казкі і прыгоды? А марыць вы ўмееце? А вы, заўсёдна занятыя дарослыя, калі былі маленькімі, то любілі марыць? І гэтыя мары, здаваліся вам самымі важнымі і цудоўнымі?
Малыш, які жыў на самай звычайнай вуліцы ў горадзе Стакгольме, таксама марыў. Але ў той дзень у яго ўсё ішло шыварат-навыварат. Пакрыўдзіўшыся на ўвесь свет, ён пайшоў да сябе ў пакой...
І раптам, у акно ўляцеў вясёлы чалавечак з прапелерам на спіне. Гэта быў Карлсан – прыгожы, разумны і ў меру ўкормлены мужчына ў самым росквіце сіл. Малыш з радасцю даведаўся, што Карлсан – ва ўсіх сэнсах гэтага слова самы “лепшы ў свеце”, а галоўнае – лепшы таварыш па гульнях! Вось так у жыцці Малыша з'явіўся незвычайны сябар, якому было дазволена ўсё тое, што забаранялася Малышу.
Самага вялікага выдумшчыка, гарэзу і фантазёра прыдумала шведская пісьменніца Астрыд Ліндгрэн на радасць усім дзецям свету. 







X