Концерт групп Epolets и Мутнаевока - Новости компаний на N1.BY

Упершыню ў Віцебску фіналісты ўкраінскага шоў X-фактар EPOLETS (Адэса) супольна з гуртом МУТНАЕВОКА (Мінск). 

Адэскі гурт EPOLETS, які стаў адным з фіналістаў папулярнага ўкраінскага шоў X-фактар, прэзентуе ў Беларусі свой новы альбом “Cult”. Прэзентацыі адбудуцца ў 5 гарадах Беларусі.

Epolets - украінскі рок-гурт, быў створаны ў 2012 годзе ў Адэсе. Музыкі выконваюць песні на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Самі музыкі лічаць, што іх творчасць - спалучэнне некалькіх пакаленняў рок-культур: дыска 70-х, хард-рок 80-х, гранж 90-х. 



Epolets пачыналі як калектыў, які ў роднай Адэсе прыходзілі паслухаць 100 чалавек. Цяпер - лёгка збіраюць тысячныя пляцоўкі па ўсёй краіне. Восенню 2015 адбыўся паспяховы тур каманды па гарадах Украіны - Кіеў, Адэса, Днепрапятроўск, Львоў, Тэрнопаль і інш. Epolets - самы запатрабаваны малады гурт на фестывалях Украіны. Падчас фестывальнага сезону 2015 года музыкі выступалі на 18 фестывалях, сярод якіх AtlasWeekend, Файнемісто, Respublica, Бандэрштат, Стопудівка, Woodstock і інш. Акрамя гэтага, прымалі ўдзел у фестывалях у Польшчы і Беларусі. 

Моцны гук, выбухная энергетыка, пранікнёныя тэксты і запамінальныя мелодыі - тое, за што іх любяць тысячы прыхільнікаў. Канцэрты Epolets нязменна праходзяць па ўсіх правілах сапраўднага рок-шоу. 







X