Зубное счастье - Новости компаний на N1.BY

Интерактивная сказка «Зубное счастье» для детей от 4-х лет. Ведет актер Василь Дранько-Майсюк на белорусском языке.
Вашыя дзеткі ня хочуць чысціць зубкі? Ці малыя баяцца ісці да стаматолага?

Тады абавязкова прыходзьце разам да нас на інтэрактыўную казку для дзяцей "ЗУБНОЕ ШЧАСЦЕ"!

Што рабіць калі дзіцячыя зубкі наведаў каварны КАРРРЫЕС? Ісці да стаматолага? Але ж у яго ёсць такая страшная Боррр-машына Варррвара!
Як зрабіць так, каб для зубіка Васіля і зубіні Ганны настала сапраўднае ЗУБНОЕ ШЧАСЦЕ?

На прадстаўленні дзеткі даведаюцца:
Як пераадолець свае страхі перад зубным доктарам?
Як перастаць без разбору есці шакаладкі і торцікі?
Як навучыцца прыслухоўвацца да таго, што хочуць маленькія зубкі?

Аўтар спектаклю Васіль Дэ Эм кажа:
"Гэта вясёлая інтэрактыўна-дынаміная казка, пра тое, як трэба берагчы свае зубкі ад розных шакаладна-цукеркавых спакус, якую я расказваю і паказваю для дзетак ад 4-х і вышэй год. Спектакль зроблены ў рэдкім для беларускай сцэны жанры сторытэлінг -- эмацыйным аповедзе, дзе галоўнае не яркія дэкарацыі і безліч рэквізіту, а ярка-займальная гісторыя ў якой прымаюць ўдзел і самі дзеці! Усе прыхільнікі і не прыхільнікі шакаладак і цукерак прыходзьце. Будзе весела!"

Папярэдні запіс і пытанні па нумарам тэлефонаў:
+375 29 175-99-85, +375 17 300-99-85







X