Паэтычна-музычная гасцёўня «Разняволенасць» - Новости компаний на N1.BY

31 сакавіка а 18-й гадзіне Таццяна Сівец і Навум Гальпяровіч запрашаюць на паэтычную гасцёўню “Разняволенасць” у Доме-музеі Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а).

Не прапусціце магчымасць сустрэцца з сучаснымі беларускімі творцамі, адчуйце сябе ў старасвецкім салоне, дзе валадарыць Паэзія.

Падчас іпрэзы можна будзе пазнаеміцца са зборнікам Таццяны Сівец “Разняволенасць” і пачуць вершы ў выкананні аўтаркі ды яе сяброў па пяры. Запрошаныя: Аксана Аракчэева, Маргарыта Латышкевіч, Антон Рудак, Наста Грышчук, Святлана Дзянісава, Яна Явіч і ўсе, хто жадае разам з імі далучыцца да чароўнага свету паэзіі.

Музычная праграма разлічана на адну гадзіну. Даведкі на старонках у кантакце vk.com/valenti_vankovich ці ў фэйсбуку www.facebook.com.







X