Спакуса - Новости компаний на N1.BY

А.Чэхаў
Спакуса
(паводле аповесці “Чорны манах”)
Пастаноўка Віктара Клімчука
Сцэнаграфія Наталлі Бурнас
Пераклад Людмілы Сіманёнак
Для дарослага гледача

П’еса паводле апавядання Антона Паўлавіча Чэхава «Чорны манах. Галоўны герой, Андрэй Коўрын, малады таленавіты вучоны, захапляецца цікавай гісторыяй пра манаха, што бясконца вандруе скрозь час і прастору, і нечакана сустракаецца з героем гэтага падання. Коўрын яшчэ не ведае, па якім шляху скіруецца ягонае жыццё ў выніку сяброўских кантактаў з новым знаёмым…
Гледачы змогуць паназіраць за развіццём адвечнага сюжэту пра спакусніка, што схаваўся ў райскім садзе спакою і самазадаволенасці, і назаўжды перамяніў лёс не толькі самога спакушанага, але і ўсіх, хто знітаваны з ім повяззю любові.







X