Рэчы паміж жыццём і смерцю - Новости компаний на N1.BY

У Новым замку распачала працу выстаўка Нацыянальнага Шведскага Музея Вайсковай Гісторыі і Арміі “Рэчы паміж жыццём і смерцю”.

Выстава складаецца з мноства дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Перавярніце салдата дагары нагамі і акурат убачыце гэтыя рэчы, бо яны выпадуць у яго з кішэняў.

Фатаздымкі родных, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты і мноства вайсковага рыштунку самых розных краін і войнаў, пачынаючы ад грамадзянскай вайны ў ЗША да Другой сусветнай вайны. Значная частка экспанатаў належыць шведскаму калекцыянеру Торнбьену Ленскугу, якія ён бясплатна перадаў у музей некалькі гадоў таму.

Выстава прэзентавалася ў Швецыі, Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы і да сярэдзіны червеня будзе прэзентавацца ў Гродне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

   









X