Полацка-Віцебская даўніна - Новости компаний на N1.BY

Выстава ”Полацка–Віцебская даўніна” прысвечана дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, якая працавала ў 1909–1919 гг. Камісія спрыяла ахове помнікаў гісторыі і культуры, папулярызацыі гісторыі роднага краю, збору і вывучэнню прадметаў старажытнасці, старадаўніх рукапісаў і дакументаў, правядзенню археалагічных раскопак, арганізацыі экскурсій па гістарычных мясцінах, выданню навуковых і папулярных прац па гісторыі, геаграфіі, археалогіі і этнаграфіі Віцебшчыны. 

Віцебская вучоная архіўная камісія выдавала перыядычны зборнік “Полацка-Віцебская даўніна", які выходзіў у 1911–1916 гг. У гэтыя гады выйшла тры выпускі. Асноўная тэматыка выдання – гісторыя Полацка-Віцебскіх зямель у ІХ-ХІХ стагоддзях, а таксама асвятляліся падзеі навуковага, культурнага і грамадскага жыцця пач. ХХ стагоддзя. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 









X