Фотаэкспазіцыя са збору «Музея гісторыі фатаграфіі» (г.Кракаў, Польшча) - Новости компаний на N1.BY

У рамках выставы “Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны-арыенталіст” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотаэкспазіцыя са збору Музея гісторыі фатаграфіі (г.Кракаў, Польшча), прысвечаная Японіі канца 19 стагоддзя.

Адкрыццё дадзенай выставы не выпадковае. Іосіф Гашкевіч прыўнёс шмат новага ў жыццё жыхароў японскага горада Хакодатэ. Працуючы там на пасадзе першага расійскага консула ў Японіі, ён не толькі адкрыў рускую школу, бальніцу пры консульстве, але і пазнаёміў японцаў з мастацтвам фатаграфіі. Па сённяшні дзень адзін з накірункаў у фотамастацтве Японіі называецца хакодацкім.



Унікальныя фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, у большасці сваёй невядомых аўтараў, знаёмяць з краявідамі далёкай краіны, месцамі, дзе захоўваюцца святыні. Жыхары вялікіх гарадоў і вёсак працуюць, бавяць час у чайных, выязджаюць на рыкшах. Вялікую цікавасць выклікаюць фотаздымкі з панарамай горада Хакодатэ, на некалькіх фотаздымках – выявы сусветна вядомай гары Фудзі – месца пакланення і медытацый.

Выстава падрыхтавана супрацоўніцай кракаўскага Музея гісторыі фатаграфіі Монікай Козень. Куратар выставы мела на мэце пазнаёміць з першапраходцамі японскай фатаграфіі. Асаблівасць фотаздымкаў – у іх далікатнай ручной расфарбоўцы, якая надае адбіткам жывапіснасць.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 








X