Выстава фатаграфіі Анджэя Вальчака - Новости компаний на N1.BY

Шчыра запрашаем на адкрыццё фотавыставы Анджэя Вальчака (Польшча), якое адбудзецца ў галерэі “Крыга” 6 сакавіка а 18-ай гадзіне.

Фатаграфія – шматгадовае хобі Анджэя Вальчака, які ператварае здымкі ва ўнікальныя мастацкія кампазіцыі. Ягоныя працы экспанаваліся на выставах у Кракаве, Варшаве, Лодзі, Згежу, Празе, Львове, Кіеве і Хюнфэльдзе.

Творчасць Вальчака інтрыгуе. Інтрыгуе таксама, як і яе аўтар – архітэктар і бізнесмен са шматлікімі зацікаўленнямі, які ўвесь час шукае новыя выклікі. Камера стала неад’емнай часткай ягонага багажу ў падарожжах.

1

Аўтар наўмысна дадае ў свае творы некаторыя акцэнты сэнсу, якіх не існуе ў арыгінале. У фотаздымках ён стварае атмасферу таямніцы, пэўным чынам адхіляе банальнасьць паўсядзённага жыцця і рэальнага свету.

Акрамя таго, 55-гадовы Анджэй Вальчак – сузаснавальнік і суўладальнік Atlas Group, стваральнік і ўладальнік галерэі Атлас Арт, натхняльнік перабудовы цэнтра Лодзі. У сааўтарстве з Чэславам Чаплінскім выдаў у 2002 годзе альбом “Сусвет ксяндза Яна Твардоўскага”.

Запрашаем на вернісаж 6 сакавіка а 18-ай гадзіне.

1

Выстава ладзіцца пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   






X