Вялікі Цудатворац - Новости компаний на N1.BY

У аўторак, 18 лютага, у малой выставачнай зале Музея гісторыі рэлігіі адкрылася выстаўка "Вялікі Цудатворац", прымеркаваная да ХІІІ Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі дабравест".

Свяціцель Мікалай Цудатворац (каля 260 – каля 335) – вялікі хрысціянскі святы, які праславіўся пры жыцці і пасля смерці, шанаваны паўсюдна ў хрысціянскай Царкве, Усходняй і Заходняй, і нават паміж мусульманамі. Няма ў нашай краіне ніводнага храма, ніводнай хрысціянскай сям’і, дзе на пачэсным месцы не знаходзіўся б абраз святога Міколы Угодніка – мужнага змагара з язычнікамі, прапаведніка чысціні хрысціянскай веры ў барацьбе з ерассю (арыянствам). Правінцыяльны архірэй з Малой Азіі (г. Міры Лікійскія) так крануў славянскую душу, што стаў апекуном і заступнікам далёкай старажытнай Русі. Ён працаваў дзеля славы Божай, вылучаўся сціпласцю і сардэчнасцю, пасціўся, дапамагаў усім – багатым і бедным, старым і малым, хворым і здаровым, вылечваў духоўныя хваробы. У глыбокай старасці свяціцель мірна адышоў да Госпада, але не пакінуў без сваёй апекі ўвесь хрысціянскі свет. Яму моляцца аб выхаванні дзяцей, згодзе ў сям’і, пазбаўленні ад галечы і беднасці, няволі і смерці, аб паломніках, мараках і падарожніках, аб умацаванні і чысціні хрысціянскай веры.

Хрысціяне з глыбокай пашанай успамінаюць жыццё і дзейнасць святога ўгодніка, праслаўляюць яго святасць, адзначаюць яго памяць. Шанаванне выяўляецца ва ўзвядзенні храмаў, у напісанні абразоў, складанні царкоўных гімнаў і народных песняў, прысвечаных Вялікаму Цудатворцу.

Адным з галоўных дзеянняў хрысціян, якія асабліва паважаюць святога Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, з’яўляецца паломніцтва ў Італію, у г. Бары, дзе з XI ст. знаходзяцца яго мошчы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   









X