Выстава карцін Аляксандра Вараксы «Метамарфозы» - Новости компаний на N1.BY

Мастак прадстаўляе на выставе створаныя на працягу двух апошніх гадоў  пейзажы і сюжэтныя кампазіцыі.

Аляксандр Варакса нарадзіўся ў 1962 годзе ў Феадосіі. У васьмігадовым узросце пераехаў у Беларусь. Пасля сканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута выкладае выяўленчае мастацтва ў Лідзе.

Сябра саюза мастакоў Беларусі. Апошняя персанальная выстава Аляксандра Вараксы ў Гродне праходзіла ў 2006 годзе.

Вернісаж адбудзецца 13 лютага ў 17.00.

Шчыра запрашаем!


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  








X