Я вольны! - Новости компаний на N1.BY

Псіхалагічны трылер на 1-у дзею  

Амелі Натомб

Спектакль праходзіць у тэатральнай гасцёўні

Спектакль "Я вольны!" – першая ў Беларусі пастаноўка паводле рамана "Касметыка ворага" Амелі Натомб, самай знакамітай на сёння франкамоўнай пісьменніцы. Яе творы перакладзены больш чым на 30 моў свету.

У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Адзін з пасажыраў, Жэром Ангюст (Георгій Лойка), падрыхтаваўся да доўгага чакання, выцягнуў кнігу, але пачытаць не атрымліваецца. Да яго падсаджваецца нейкі мсье Тэкстор Тэксэль (Святлана Жукоўская) і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, прыхаваныя пачуцці… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 









X