Смак сонца - Новости компаний на N1.BY

Андрэй Савіч – малады знакаміты беларускі творца – шматгранная творчая асоба: акрамя жывапісу, ён працуе ў станковай і кніжнай графіцы, скульптуры, фатаграфіі і іншых відах мастацкай дзейнасці. 

Новы праект “Смак сонца” з’яўляецца працягам выстаўкі мінулага года “Фрагменты пацуццяў. Аб’ядноўвае гэтыя праекты агульная канцэпцыя: фармальна-каляровыя эксперыменты ў галіне абстрактнага экспрэсіянізму. На дадзенай выстаўцы аўтар прадстаўляе новыя творы ў сваёй унікальнай, непаўторнай манеры, якая ўяўляе сабой разнастайны па форме, колеравай гаме і фактурных эфектах жывапіс. 



У работах Андрэя Савіча асновай фармальнай кампазіцыйнай пабудовы з’яўляюцца геаметрычныя або адвольныя па форме плямы; каларыт уключае ў сябе складаную храматычную, альбо эфектную ахраматычную гаму з выкарыстаннем чорнага і белага колераў; экспрэсія дасягаецца за кошт крупнарэльефнай фактуры, зверху якой наносіцца каліграфія. Змест твораў цалкам грунтуецца на нацыянальнай глебе.

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу «Смак сонца» Андрэя Савіча 6 снежня 2013 года а 18.00 у «Галерэі Мастацтва». 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  







X