World Press Photo - Новости компаний на N1.BY

11 снежня 2013 кіраўнік праектаў WPPh Эрык дэ Круйф адкрые World Press Photo ў Мінску. Выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі будзе адкрытая да 31 снежня ў прасторы ЦЭХ.

Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін. У гэтым годзе прэміі ў дзевяці тэматычных катэгорыях былі прысуджаныя 54 фатографам 33 розных нацыянальнасцяў з наступных краін: Аргентына, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, В’етнам, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Данія, ЗША, Іярданія, Інданезія, Індыя, Іран, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Нідэрланды,Палестынскія тэрыторыі, Партугалія, Паўднёва­Афрыканская, Рэспубліка, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Турцыя, Францыя, Чылі, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.



Агульна, у гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 103 481 фотаздымак ад 5666 фатографаў са 124 краін.

Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384­38­07.

Выстава ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Вялікая падзяка брэнду DEPPA за падтрымку выставы.

ДАВЕДКА

World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб­ кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе. Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету



прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.

Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.



Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo: Нацыянальная латарэя Нідэрландаў, Canon.

Тэлефон для даведак: +375 68 68 333

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!     





X