Арт-кірмаш 2013 - Новости компаний на N1.BY

Штогод напярэдадні калядных святаў Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае вас завітаць на арт-кірмаш!

Традыцыйны пераднавагодні арт-кірмаш - гэта шанец набыць творы сучаснага беларускага мастацтва: жывапіс, графіку, фота, скульптуры і аб'екты. Нашыя прадаўцы-кансультанты дапамогуць вам абраць твор мастацтва для свайго інтэр’еру, ці параяць, як зрабіць прыемны падарунак вашым партнерам і сябрам!

Арт-кірмаш 2013 парадуе наведвальнікаў і пакупнікоў новымі, яшчэ не вядомымі творамі знакамітых мастакоў.



Выбітная магчымасць - на кірмашы можна падабраць багет і замовіць раму для набытага твора менавіта пад ваш інтэр'ер.

На кірмашы будуць прадстаўлены творы як знакамітых майстроў - Руслана Вашкевіча, Сяргея Кірушчанкі, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва, Тамары Сакаловай, Антаніны Слабодчыкавай, Валерыя Песіна, Марыны Капілавай, так і маладых таленавітых аўтараў  - Аляксея Талстова, Яўгена Шадко, Анро, Міхася Мішука, Базыля.

Падчас усяго кірмаша дзейнічаюць адчувальныя зніжкі!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   







X