Банк БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў - Новости компаний на N1.BY

5 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работаць выстава “Банк БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў”. Выстава арганізавана Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле адкрытага акцыянернага таварыства “Белзнешэканамбанк”.

16.00 прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніцтва ААТ “Банк БелВЭБ” і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

17.00 Урачыстае адкрыццё

 

Выстава ўяўляе сабой прэзентацыю шэрага музейных калекцый і мае на мэце прыцягненне ўвагі да пытанняў захавання, вывучэння і папулярызацыі збору музея, а таксама ўдзелу фінансавых структур у працэсах яго фарміравання і прадстаўлення культурнай грамадскасці. Экспазіцыя, цалкам пабудаваная на фондавых матэрыялах, асобна акцэнтуе тыя нацыянальныя каштоўнасці, якія набыты ААТ “Банк БелВЭБ” у рамках партнёрства з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і атрымалі новае жыццё – музейнае.



На выставе прадстаўлены прадметы з 26-ці фондавых калекцый, сярод якіх калекцыя археалогіі, каштоўных металаў і камянёў, скарбаў, нумізматыкі, іканапісу, музычных інструментаў, выяўленчага мастацтва, нацыянальнага касцюма, зброі і інш.

Комплекс унікальных для Беларусі археалагічных артэфактаў экспануюцца ўпершыню. Нумізматычная калекцыя прадстаўлена манетамі краін Азіі, Заходняй Еўропы. Унікальная манета ВКЛ пенязь канца 14 – пачатку 15ст. набыта для музея на сродкі ААТ “Банк БелВЭБ” у 2010 г., гэтаксама як карта ВКЛ 1616–1630 гг., калекцыя язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў беларускага паходжання 10 – 17 стст.



На выставе прадстаўлены вырабы маскоўскай фабрыкі брыльянтавых, залатых і срэбных вырабаў І.Хлебнікава. У 2013 г. у музейны збор паступілі падсвечнікі, вырабленыя ў 18 ст. у майстэрні Барбедзьена (Францыя). Калекцыя фарфору прэзентуе асобныя прадметы з Ордэнскага сервіза, вырабленага на Імператарскім фарфоравым заводзе ў С-Пецярбургу, знакаміты завод М.Кузняцова прадстаўлены вазай канца 19 ст. Сярод шэдэўраў калекцыі выяўленчага мастацтва – партрэт В.Багдановіча, выкананы Л.Сляндзінскім у 1891 г. Творчасць мастака 19 ст. Ю.Азямблоўскага ўпершыню прадстаўлена на выставе літаграфіямі з відамі Вільні.



Гордасць калекцыі музычных інструментаў – скрыпка Джавані Паола Маджыні 1596 г. Адзін з раздзелаў калекцыі складаюць інструменты работы беларускіх народных ўмельцаў, сярод якіх знакаміты майстар В.Пратасевіч. класіка беларускай літаратуры Ф.Багушэвіча, перададзены музею са школы-інтэрната ў Ашмянах.

Музей валодае калекцыяй тканых паясоў, сярод якіх вялікую мастацкую каштоўнасць уяўляе пояс, выраблены на Слуцкай мануфактуры ў другой палове 18 ст. і перададзены з Чарнігаўскага дзяржаўнага гістарычнага музея ў 1961 г. Народны касцюм як вынік шматвекавых працэсаў развіцця матэрыяльнага і духоўнага – яскравая з’ява нацыянальнай культуры. У экспазіцыю ўвайшлі ўзоры традыцыйнага жаночага адзення, прывезеныя з экспедыцый 1980-х гг.

Тэл. для даведак (017) 327 43 22, 327 00 05

https://histmuseum.by/be/ 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 





X