Канцэрт Вiктара Сямашкi i кумпанii - Новости компаний на N1.BY

15 лістапада 2013 года ў Літаратурным музеі Пятруся Броўкі адбудзецца выступ Віктара Сямашкі і Кумпаніі з праграмай імправізацыйнае музыкі “Навыварат”.

Музыкант спэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фрыджазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Усе кампазыцыі будуць нараджацца ў працэсе музыкаваньня, і потым ніколі ня будуць паўтораныя ў такім жа выглядзе. Падчас выступу да выканаўцы далучацца Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас) і Раман Яраш (тэнар).



На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў. Сярод апошніх – альбом“г.М”, выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives (болей за 9 тыс. спампоўваньняў). Варта адзначыць і супрацу з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, выдадзеную бэльгійскім лэйблам tape-safe.net. 

Падрабязней з творчасцю спадара Віктара можна азнаёміцца тут  и тут.

Падчас выступу будуць распаўсюджвацца кнігі вершаў і кружэлкі з музыкай Віктара Сямашкі.

Уваход: 3 000 бел.руб.



Інфармацыя: +17 327 27 50, +37529 551 333 5 

Афіцыйны сайт, падзея ў facebook и вконтакте.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  





X