Суд ліквідаваў «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар» - Политика на N1.BY
Суд ліквідаваў «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар» Суд ліквідаваў «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар»

Цэнтар дзейнічаў амаль 30 гадоў.

Тэлеграм-канал «Віцебская вясна» паведаміў, што 14 чэрвеня Віцебскі абласны суд ліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар».

Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія: Не вайне!» нагадвае, што цэнтар дзейнічаў амаль 30 гадоў. Падчас свайго існаваньня абʼяднаньне зрабіла шмат для культурнага і рэлігійнага жыцьця мясцовых габрэяў.

Кіраўніцтва арганізацыі за гэты пэрыяд атрымала памяшканьне і стварыла дабрачынны цэнтр «Хэсэд-Эфраім», вакальна-інструмэнтальны ансамбль, нядзельную школу, абшчынны цэнтар, тры рэлігійныя абшчыны — хасідскую, прагрэсіўнага юдаізму і артклююб вэтэранаў, жаночы клюб, курсы па вывучэньні іўрыту.

«Хрысціянская візія: Не вайне!» нагадвае, што раней у сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў быў уключаны праект дасьледаваньня габрэйскай культуры Штэтлфэст.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».