Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах - Политика на N1.BY
9 лiпеня, Шклоўскi раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ганарацца сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй і ні пры якіх абставінах не адмовяцца ад іх. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на свяце "Купалле. Александрыя збірае сяброў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовыя падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў усё. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус - той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас - адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: "Свая хатка - родная матка, а чужая - мачаха", - сказаў Прэзідэнт.

/Будзе дапоўнена/.