«Дзед мяне любіў бясконца, усёабдымна. Гэта быў мой лепшы сябра» - Политика на N1.BY


«Дзед мяне любіў бясконца, усёабдымна. Гэта быў мой лепшы сябра» «Дзед мяне любіў бясконца, усёабдымна. Гэта быў мой лепшы сябра» СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Кранальны тэкст унучкi Станiслава Шушкевiча.

Дзед мяне любіў бясконца, усёабдымна. Гэта быў мой лепшы сябра, стваральнік прыгод. З ім было цікава і ў будаўнічай краме, і дома, і ў лесе, і на дачы. Калі я хварэла, дзед знаходзіў найлепшых лекараў. У дзеда дома заўсёды можна было разглядаць неімаверныя для дзіцяці рэчы з усіх краін свету, пiша унучка першага кiраўнiка незалежнай Беларусi Станiслава Шушкевiча Стася Гліннік ў «Фэйсбуку».



Дзед ніколі не размаўляў па тэлефоне больш за хвіліну. «Ребенок, ну ты как? Не болеешь? Ну и я, все нормально. Ну пока, ты там смотри, ты же у меня умная». Але тэлефанаваў дзед адсюль, з каждай кропкі свету.

Горка ад таго, што апошні раз мы бачыліся ў 2019 годзе. Я прыехала дамоў на Раство, і мы зноў спявалі песні, якія называлі «блатнымі». Насамрэч, да «блатных» гэтым песням далёка, але ж у маіх інтэлігентных родных гэтыя смешныя, савецкія песні выклікалі нейкае пачуцце хуліганства. Увогуле, дзед быў хуліганам. Мама распавядае, што пасля 8 снежня 1991, калі ёй з Владывастоку тэлефанавала мая бабуля, якая жыла там на той момант ужо амаль 20 год, бабуля адразу сказала «А я сразу поняла, чей это почерк! Кто такое натворил!».

У 2020 мы не сустрэліся, дзед прытрымліваўся карантыну. А пасля я атрымала крымінальны артыкул. Марыла, што мы пераможам, уяўляла сабе, як дзед зарэагуе на бел-чырвона-белыя сцягі паўсюль, на свабодны Менск. Нажаль, гісторыя сям'і працягваецца без змен, як і гісторыя краіны.

Развітанне з дзедам пройдзе ў Мінску ў Чырвоным Касцёле, з 20:00 пятніцы да 14:30 суботы.

Варшава: нядзеля 18:00 Kościół św.Aleksandra, kościół dolny.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».