Аксана Вайцюк: Пуцін не адмовіўся ад планаў «прабіць дарогу на Крым» - Политика на N1.BY
Аксана Вайцюк: Пуцін не адмовіўся ад планаў «прабіць дарогу на Крым» Аксана Вайцюк: Пуцін не адмовіўся ад планаў «прабіць дарогу на Крым» Аксана Вайцюк

І ёсць варыянты, што ён можа атакаваць Украiну з боку Беларусі.

“Нельга выключаць таго, што Расея здзейсніць напад на Украіну”, – мяркуе прафесар Беластоцкага ўніверсітэта з кафедры міжнародных адносін Аксана Вайцюк.

Яна кажа, што і само напружанне сітуацыі, і канцэнтрацыя расейскіх войскаў на межах Украіны, з’яўляюцца фактарамі ціску на Захад, тым не менш, Пуцін не адмовіўся ад сваіх планаў “прабіць дарогу на Крым”, паведамляе racyja.com.



– Маё меркаванне, Пуцін ўсё ж марыць зрабіць дарогу на Крым, тым больш, што Крым – датацыйны рэгіён, туды ідуць вялікія грошы. І дадатковая сухапутная дарога на Крым – гэта адно, а іншае – праблема з вадой у Крыму. І ёсць варыянты, што можа атакаваць з боку Беларусі, мы ведаем, што там зараз будуць адбывацца вайсковыя вучэнні.

Таксама, на думку Аксаны Вайцюк, цяперашняя сітуацыя сведчыць пра тое, што фактычна адбываецца “паўзучая анексія” Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ўжо не з’яўляецца самастойнай палітычнай фігурай і робіць тое, што яму кажа Пуцін.