«Свята Раства Хрыстовага матывуе ўсіх хрысціянаў, вернікаў для пераадольвання цяжкасцяў» - Общество на N1.BY
«Свята Раства Хрыстовага матывуе ўсіх хрысціянаў, вернікаў для пераадольвання цяжкасцяў» «Свята Раства Хрыстовага матывуе ўсіх хрысціянаў, вернікаў для пераадольвання цяжкасцяў» Аляксандар Кашкевіч

Віншаванні са святам Божага Нараджэння ад біскупа Аляксандра Кашкевіча.

З надыходным святам Раства Хрыстовага павіншаваў ардынары гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандар Кашкевіч, перадае «Радыё Рацыя».

Свята Раства Хрыстовага матывуе ўсіх хрысціянаў, вернікаў для пераадольвання цяжкасцяў. Каталіцкі ерарх заклікаў, каб гэтая іскра загарэлася ў сэрцы кожнага з нас. І яшчэ пажадаў Аляксандар Кашкевіч усім вернікам:



– Кожнаму з вас адкрыць зноў, што найвялікшым шчасцем для чалавека з’яўляецца клопат пра часамі такую крохкую прысутнасць Бога ў нашым жыцці і разуменне, што яму ў дапамогу патрэбны нашы рукі і вусны, наша чулае сэрца і наш час, каб народзіны любві маглі перамяніць нас і жыццё нашых блізкіх.

Паводле біскупа Аляксандра Кашкевіча, вернікі ў гэтае свята мусяць не забывацца, што мы адна сям’я дзяцей Божых. Каб гэта свята давала мір у кожнай сям’і, і ва ўсім свеце.



– Няхай гэта будзе час адкрыцця годнасці кожнай асобы, да чаго нас нястомна заклікае Папа Францішак. Бо нельга патрабаваць павагі да самога сябе без павагі да іншых. Нельга атрымліваць, калі адначасова не хочам аддаваць. Няхай гэта будзе час адзінства, любві, надзеі і дабрыні ў кожнай сям’і.

Наконадні свята ў Гародню, першае места Беларусі, куды прыйшоў Бэтлеемскі агонь, як сімвал надзеі, якую патрабуюць беларусы. Біскуп Аляксандар Кашкевіч назваў дэвіз, як заклік усім вернікам у вігілійны вечар: „Святло надзеі.”

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».