З’явіўся расклад Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Мінска - Общество на N1.BY
З’явіўся расклад Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Мінска З’явіўся расклад Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Мінска

Самая ранняя Пастэрка ў сталіцы адбудзецца сёння а 19-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Даведацца пра час святой Імшы ў парафіях сталіцы можна на спецыялізаваным сайце Imsha.by.

На рэсурсе па днях і па гадзінах пададзены расклад набажэнстваў ва ўсіх парафіях Мінска, у тым ліку ў грэка-каталіцкіх.

Літургічнае святкаванне Божага Нараджэння распачынаецца ўвечары напярэдадні, 24 снежня, цэлебрацыяй святой Імшы «Пастэркі».



Самая ранняя Пастэрка ў сталіцы будзе цэлебравацца а 19-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (на польскай мове).

У 21.45 тут жа распачнецца цэлебрацыя Пастэркі на беларускай мове, якую ўзначаліць арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Будзе весціся трансляцыя гэтай Імшы на Першым канале Беларускага тэлебачання і на тэлеканале «Мір».

Самыя познія Пастэркі ў Мінску распачнуцца апоўначы.

У дзень урачыстасці, 25 снежня, святыя Імшы ў сталічных святынях будуць адбывацца з 8.00 да 21.00.

Расклад глядзіце тут.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».