Лешак Шарэпка: Лукашэнка ставіцца да ўласнага народа як да біямасы - Политика на N1.BY
Лешак Шарэпка: Лукашэнка ставіцца да ўласнага народа як да біямасы Лешак Шарэпка: Лукашэнка ставіцца да ўласнага народа як да біямасы Лешак Шарэпк

З самага пачатку свайго кіравання ён мэтанакіравана знішчае праявы беларушчыны.

У Беларусі працягваецца вынішчэнне ўсяго непадкантрольнага рэжыму Лукашэнкі. За апошнія некалькі месяцаў улады ліквідавалі амаль 300 НДА. Надоечы на допыт у КДБ была выклікана група пенсіянераў, якія былі слухачамі «Універсітэту залатога веку». Рэпрэсіі сягаюць абсурду.

Былы амбасадара Польшчы ў Беларусі, пісьменнік і гісторык Лешак Шарэпка ў размове з polskieradio.pl выказваў сваё меркаванне на конт, што зараз з сябе ўяўляе гэтая краіна:



— Фармальна Беларусь зараз – гэта незалежная дзяржава. Але на самой справе гэта дзяржава, у якой на працягу ўжо 27 гадоў кіруе чалавек, які ставіцца да яе, як да ўласнасці, а жыхароў краіны ўспрымае як сваіх падданых. Лукашэнка робіць усё каб утрымацца пра ўладзе і на жаль, не ўсе за мяжой дагэтуль гэта разумеюць. Адначасова Лукашэнка паразітуе на блізасці з Расіяй. Цягам больш чым 20 гадоў ён не зрабіў нічога, каб умацаваць нацыянальную свядомасць беларусаў. Наадварот, з самага пачатку свайго кіравання ён мэтанакіравана знішчае праявы беларушчыны, робіць гэта на карысць Расіі. Памятаеце рэферэндум 1995-га года і парваны дзяржаўны сцяг на даху яго адміністрацыі? Гледзячы на гэта можна зразумець, чаму Расія дагэтуль падтрымлівае Лукашэнку, нягледзячы на яго вельмі кепскія асабістыя адносіны з Пуціным.



— Спадар Амбасадар, чаму цягам 25 гадоў беларусаў з большага ўсё задавальняла, а менавіта летась усё змянілася і беларусы паўсталі?

— Задаеце вельмі складанае пытанне, я мог бы шмат разважаць на гэту тэму, пералічыць розныя чыннікі. Аднак мне здаецца, што галоўная прычына – гэта змена пакаленняў. Пачатковы этап свайго кіравання Лукашэнка пераважна меў дачыненне з савецкім чалавекам, такіх была большасць у Беларусі. Ён пачынаў з вельмі нізкай базы, з «саўка». Пачаткова яго палітыка нават давала пазітыўныя вынікі, менавіта Беларусь, першай з трох славянскіх рэспублік выйшла з рэцэсіі. У Беларусі гэта сталася ў 1997 годзе, у Расіі ў 1999, а ва Украіне ў 2000. Поспехі былі. Але цягам 27 гадоў змяніўся выбаршчык, змянілася грамадства. Беларусам ужо недастаткова праславутага «абы не было вайны». Яны хочуць жыць, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці сучаснага свету, хочуць мець кантакты з Захадам, з Усходам, хочуць мець уласны бізнес і адчуваць сябе ў бяспецы. Няма сумневу ў тым, што Лукашэнка ставіцца да свайго народу як да біямасы. Калі тая маўчыць – добра, калі пачынае дабівацца сваіх правоў – трэба яе здушыць. Чаму выбухнула зараз? Бо змянілася пакаленне, яно мае зусім іншыя чаканні ад жыцця, чым іх бацькі.



— Ці гэтая змена пакаленняў прынясе за сабой, змену каштоўнасную? Пытаю пра нацыянальная, культурнае адраджэнне Беларусі. Яскравы прыклад – пратэст адбываўся пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі. Ці гэта нешта большае за сімвалічнае праяўленне нязгоды з існым рэжымам?

— Пратэст пад бела-чырвона-белымі сцягамі – гэта добрая соцыятэхніка. Як, напрыклад, гэта было ва Украіне ў 2004 годзе. Тое што людзі паўсталі менавіта пад гэтымі сімваламі, лічу за вельмі ўдалы выбар. Магчыма, хтосьці наблізіцца праз гэта да нацыянальнай самасвядомасці. Але калі не будзе падтрымкі з боку дзяржавы, тым хутчэй будзе ісці працэс знікання нацыянальнай культуры. Чым хутчэй зменіцца дзяржаўная палітыка, тым хутчэй беларуская культура атрымае больш шанцаў на захаванне, на затрыманне гэтай негатыўнай тэндэнцыі. Аднак, калі такая негатыўная тэндэнцыя захаваецца, група людзей, якая працягвае выкарыстоўваць беларускую мову, будзе змяншацца. Пра нацыянальную культуру ў Беларусі трэба дбаць, звяртаць вялікую ўвагу на гэта пытанне. Нават, калі зараз гэта культура не падаецца такой прывабнай для насельніцтва, невядома што будзе ў будучыні. Цяпер улада ў Беларусі робіць усё, каб здушыць беларушчыну.

— Тым часам барацьба беларусаў працягваецца. Сведчаннем гэтага з’яўляецца пастаянны рост колькасці палітычных вязняў. Паводле праваабаронцаў вязнямі сумлення ўжо сталі каля 1 тыс. чалавек. Што вы можаце сказаць ім у гэтай сітуацыі, ці ёсць промень надзеі на іх хуткае вызваленне?

— Лічу, што мы не павінны губляць аптымізму. Лукашэнка не будзе кіраваць краінай столькі ж год колькі ўжо кіраваў, яго рэжым знаходзіцца на нахільнай. Палітычныя вязні, якія атрымалі вялікія турэмныя тэрміны напэўна выйдуць на волю раней. Нават калі рэжым перародзіцца, захавае сваю істоту, пераемнік Лукашэнкі вызваліць палітвязняў, каб здабыць легітымнасць сярод грамадства. Палітвязням зычу стойкасці, а мы, рэшта свету, павінны не забываць пра іх. Спадзяюся, што вязні сумлення выйдуць на волю раней, чым завершацца іх выракі.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».