Паэту Анатолю Вярцінскаму споўнілася сёння 90 гадоў - Общество на N1.BY
Паэту Анатолю Вярцінскаму споўнілася сёння 90 гадоў Паэту Анатолю Вярцінскаму споўнілася сёння 90 гадоў АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ

Менавiта на старонках яго газеты з'явіўся артыкул Пазняка i Шмыгалёва пра Курапаты.

У 1986—1990 гадах Анатоль Вярцінскі быў галоўным рэдактарам «Літаратура і мастацтва». У той час на яе старонках з'явілася мноства артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, у тым і артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва пра Курапаты, пiша nn.by.

Анатоль Вярцінскі нарадзіўся ў 1931 годзе ў сялянскай сям’і, скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Першы зборнік паэзіі («Песня пра хлеб») выйшаў у 1962 годзе.



У тым самым годзе Анатоль Вярцінскі пераехаў у Мінск і пачаў супрацоўнічаць з газетай «Літаратура і мастацтва». У 1986—1990 гадах быў яе галоўным рэдактарам.

З 1990 па 1995 год быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснікам старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. Уваходзіў у склад камісіі, якая распрацоўвала тэкст беларускай Канстытуцыі.

За кнігу публіцыстычных нататак «Нью-ёркская сірэна» Анатоль Вярцінскі быў у 1988 годзе ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а ў 2010 годзе за высокі ўклад у беларускую літаратуру стаў лаўрэатам прэміі «Залаты апостраф» ад рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў».

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».