Фiнал Нацыянальнай тэатральнай прэміi стартуе 18 верасня 'Фаўстам' - Афиша на N1.BY

18 верасня а 19-тай гадзіне спектаклем "Фауст" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь пачнецца фінальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія".

Нагадаем, што конкурс праводзіцца па чатыром секцыям: "Тэатр драмы" (у намінацыях – "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны"), "Тэатр лялек", "Музычны тэатр" (у трох намінацыях – "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета" і "Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл"), "Спектакль для дзяцей і юнацтва".

У гэтым годзе ў конкурсе прадстаўлены 32 спектакль і 20 тэатраў з 10 гарадоў Беларусі.



NTP2021-A3.jpgФінальны дзень – 28 кастрычніка – пройдзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія".