Беларусы Беластоку дамагаюцца імшы па-беларуску - Общество на N1.BY
Беларусы Беластоку дамагаюцца імшы па-беларуску Беларусы Беластоку дамагаюцца імшы па-беларуску

У выпадку атрымання згоды, яе будзе праводзіць ксёндз Вячаслаў Барок.

Актывісты беларускай дыяспары ў Беластоку не адмаўляюцца ад ідэі наладзіць у горадзе набажэнствы на беларускай мове, перадае «Радыё Рацыя».

Імша па-беларуску ў беластоцкай базыліцы, між іншым, планавалася да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Але незадоўга да падзеі актывісты атрымалі адмову.

Як кажа актывіст дыяспары Мечыслаў Навагродскі, на бліжэйшым тыдні ў курыю будзе адпраўлены ліст з пытаннямі наконт імшы: «Мы просім патлумачыць прычыны адмовы, але таксама будзем у гэтым лісце прасіць, каб дазволілі праводзіць імшу на беларускай мове. Гэта вельмі патрэбна людзям, якія прыехалі з Беларусі, асабліва ў гэты год пасля выбараў. Яны, напрыклад, на польскай мове паслухаць імшу могуць схадзіць у любы касцёл і яе чуць, прысутнічаць на ёй. А на беларускай мове ў Беластоку, дзе вельмі многа беларускамоўных людзей, на жаль, імша не адбываецца».

Як дадае Мечыслаў Навагрдскі, у выпадку атрымання згоды, імшы на беларускай мове ў Беластоку будзе праводзіць ксёндз Вячаслаў Барок, які вымушана пакінуў Рассоны на Віцебшчыне з прычыны пераследу з боку ўладаў.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».