З днём народзінаў, рыцар Мікола! - Политика на N1.BY
З днём народзінаў, рыцар Мікола! З днём народзінаў, рыцар Мікола! фото: belsat

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў павіншаваў Міколая Статкевіча з 65-годдзем.

Сёння сваё 65-ы дзень нараджэння адзначае адзін з лідараў дэмакратычнай апазіцыі, легенда беларускага Супраціву, кіраўнік партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў павіншаваў Міколая Статкевіча з 65-годдзем:

— Дзень народзінаў (які «святкуе» ён – у каторы раз! – у турме) Міколы Статкевіча. Вернага, адданага сына, рыцара твайго, Беларусь!



Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі!

Праз Плошчу, праз краты ты крочыш дарогай да Волі!

Па гэтай дарозе гісторыі коціцца кола…

Жыве Беларусь! З днём народзінаў, рыцар Мікола!

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».