Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле - Общество на N1.BY
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле

Будзе адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць знакамітага мастака Яна Дамеля.

14 лютага ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейснць адкрыццё памятнай дошкі ў гонар беларускага мастака ХІХ стагоддзя Яна Дамеля, паведамляе catholic.by.

Ян Дамель, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўніверітэта, пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы. Адно з асноўных месцаў у яго мастацтве займала рэлігійная тэма.



Пасля смерці Ян Дамель быў пахаваны ў крыпце яшчэ недабудаванага касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

У нядзелю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі, на заканчэнне якой адбудзецца адкрыццё і благаслаўленне мемарыяльнай дошкі ў гонар Яна Дамеля.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».