Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў - Общество на N1.BY
Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў Фотa: «Радыё Свабода»

Прычынай смерці называюць каранавірус.

Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў. Ветэрану вайны было 94 гады, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ. Прычынай смерці называюць каранавірус.

Шкірманкоў — ураджэнец Прапойска (цяперашні Слаўгарад). У вайну партызаніў, пасля трапіў на фронт, дайшоў да Чэхіі, меў чатыры раненні. Быў геолагам, працаваў у партыйных структурах, у пачатку 1990-х ачольваў Слаўгарадскі гарсавет. Аўтар двух дзясяткаў кніг вершаў і прозы.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».