Цэнтр культурных ініцыятыў “Артс КіТ” і MuzzicDom ладзяць серыю дабрачынных музычных імпрэз #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле ў Мінску.
Прыбытак ад канцэртаў будзе накіраваны ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.
Першы канцэрт Lux Aeterna («Вечнае святло») адбудзецца 19 верасня у 13:30, у ім прагучаць знакамітыя духоўныя творы І.С. Баха, Г. Пёрсэла, В.А. Моцарта, Ф. Шуберта, С.Барбера.
Выканаўцы: MuzzicDom Orchestra, Маргарыта Ляўчук (сапрана), Камерны хор Жанны Філіповіч, дырыжор — Андрэй Галанаў.
Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры. Дзіцячы квіток — 5 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.
Набыць квіткі магчыма анлайн на сайтах kvitki.by і smsbilet.by, а таксама непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрта.
Наступны канцэрт #МалітвыБеларусі мусіць адбыцца 26 верасня (пачатак у 20:15). Прагучыць «Рэквіем» В.А.Моцарта.