Дыхай мовай! - Политика на N1.BY
Дыхай мовай! Дыхай мовай! Ілля Сільчукоў

Сусветна вядомы оперны спявак Ілля Сільчукоў неверагодна заспяваў песню «Мова».

Ілля Сільчукоў, сусветна вядомы оперны спявак, лаўрэат больш як 15 міжнародных конкурсаў вакалістаў, запісаў неверагоднае відэа «Мова».

Спявае — Ілля Сільчукоў

Словы — Казiмiр Машкала

Музыка — Георгiй Ваўчок

Аўтар кліпа — Мiтрый Сямёнаў-Алейнiкаў

Дызайн "Zorka Productions" — Вольга Грачова

ДЫХАЙ МОВАЙ!



Я з маленства так прывык—
Не хачу нанова!
У замежнікаў—язык,
Ў беларусаў мова!

Мова родная мая!
Словы - асалода!
Без цябе --хто быў бы я,
Што было б з народам?

Нашы продкі паляглі—
Добрая палова!
Баранілі, бераглі
Веру, землю, мову!

Апынуцца каб у той час
Ля бацькоўскіх дзедаў,
Частавалі б яны нас
Шчыра з соллю хлебам!

І сказалі б яны нам:
«Дзякуй добрым унукам,
Хто любоу прывіў сынам
Да радзімых гукаў!»

Заспяшаюся наўсцяж
Напрасткі, праз жыта.
Дыхай, дыхай, продка наш
Праз мяне, нібыта!



Водар сена, пот каня
Удыхну грудзі!
Дзе нi глянь—мая радня,
Дарагія людзі!

Я з маленства так прывык—
Не хачу нанова!
Адгукнецца рэхам крык
Мне на роднай мове!

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».




X