У кінатэатрах Мінска пакажуць «Адзін дома» па-беларуску


Источник: Naviny.by
Размер шрифта: А А А

З 11 па 13 студзеня ў кінатэатрах «Масква» і velcomcinema пройдуць святочныя паказы фільма «Адзін дома» на беларускай мове.

Пераклад і агучку стужкі выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom у рамках праекта «Беларускія ўікэнды».

У беларускай агучцы фільма «Адзін дома» ўзялi ўдзел 14 чалавек, сярод іх — Павел Харланчук, Яўген Перлін, Святлана Цімохіна, Юліяна Міхневіч, якія ужо не аднойчы агучвалі фільмы праекта, і многія іншыя.

У 1991 годзе сямейная камедыя са шчаслівым фіналам атрымала дзве намінацыі на «Залаты глобус» і дзве — на «Оскар». Над фільмам працавала сапраўдная зорная каманда: рэжысёр Крыс Каламбус, сцэнарыст Джон Х’юз, кампазітар Джон Уільямс. Запамінальнымі сталі ролі Джо Пешы і Дэніэла Стэрна, якія гралі рабаўнікоў. Галоўную ролю ў фільме выканаў акцёр Макалей Калкін — падчас здымак яму было 10 гадоў.

Эти новости могут быть вам интересны









Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан

Ссылка на источник: У кінатэатрах Мінска пакажуць «Адзін дома» па-беларуску


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости


тв программа на сегодня