У Гародні адбудзецца паб-квіз ад Алеся Мазаніка

Источник: Хартия97
Размер шрифта: А А А

Унiкальная забаўляльна-інтэлектуальная гульня пад назвай «Імбрыкі ды Імбрычкі» адбудзецца ў Гароднi 13 кастрычніка.

Забаўляльна-інтэлектуальная гульня ад Алеся Мазаніка пад назвай “Імбрыкі ды Імбрычкі” адбудзецца 13 кастрычніка ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Алесь Мазанік лічыць, што ў такім часабаўленні няма абмежаванняў, і паб-квіз унікальны для ўсіх аматараў гульняў:

– Гэтая гульня з’яўляецца ўнікальнай у Беларусі. Гэта беларускамоўная, цалкам створаная з нуля гульня, дзе ўсе пытанні так ці інакш датычныя Беларусі. Ёсць шмат мемаў, музычных тураў і таго, што выгодна адрознівае канкрэтна “Імбрыкі ды Імбрычкі” ад іншых розных квізаў, у якіх я шмат дзе ўдзельнічаў.

На думку Сяргея Германа, супрацоўніка Цэнтра гарадскога жыцця, такая гульня цікавая ўсім гарадзенцам, незалежна ад узросту.

– Паб-квіз – гэта досыць папулярны фармат зараз. Плюс яшчэ гэта беларускі паб-квіз. Адзіны на Беларусі. Таму трэба прыйсці і паўдзельнічаць, бо гэта насамрэч цікава і варта таго!

Эти новости могут быть вам интересны









Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан

Ссылка на источник: У Гародні адбудзецца паб-квіз ад Алеся Мазаніка


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня