Хлопца, якога не ўзялі ў Adidas праз мову, запрасіла на працу іншая крама

Источник: Naviny.by
Размер шрифта: А А А

На мове Ягор загаварыў два гады таму, калі рыхтаваўся да іспытаў, і хадзіў да рэпетытара па гісторыі.

Скандал з крамай Adidas, калі хлопца не ўзялі на працу праз беларускую мову, скончаны. Крама выбачылася і запрасіла хлопца да сябе, каб прынесці прабачэнні яму асабіста.

Раней Ягор напісаў ім, што хоча да іх на працу, і напісаў па-беларуску. На гэта ён атрымаў адказ ад аднаго з менаджараў, што яго на працу не возьмуць менавіта з-за беларускай мовы.

Naviny.by адшукалі Ягора Тубялевіча і распыталі пра працу і праблемы з камунікацыяй на роднай мове.

Ягор Тубялевіч. Фота з VK— Вядома, што крама прынесла прабачэнні ў інтэрнэце, а перад вамі асабіста яны выбачыліся?

— Перада мной асабіста яны не выбачаліся, я сёння ім затэлефанаваў і запытаўся: “Чаму ў “Белсата” гэтыя выбачэнні ёсць, а ў мяне няма?” І мяне ўвечары сёння запрасілі да іх у гэтую краму паразмаўляць.

— Вы даўно на беларускую мову перайшлі?

— Два гады таму, я хадзіў да выкладчыка па гісторыі, каб паступаць, і ён выкладаў гісторыю цікава, не так, як у школе выкладаюць. Там я зразумеў, што мова — гэта скарб нацыі, і пачаў гаварыць. Спачатку складана было, але пасля ўсё стала добра.

— А ў сям’і ў вас па-беларуску гавораць?

— Не, я сам з Ліды, мае бацькі там жывуць. Яны не размаўляюць, але мяне падтрымліваюць у гэтым, пытанняў не ўзнікае.

— Вы вучыцеся недзе цяпер?

— Я вучыўся ва Уроцлаве, на “робататэхніцы”, але пасля спыніў вучобу і вярнуўся ў Беларусь. Зараз думаю: ці то ўзнаўляцца, ці то паступаць тут.

— Часта даводзіцца на рускую мову пераходзіць?

— Такое здараецца, калі чалавек кажа, што зусім не разумее, і просіць пра гэта.

— Наогул, як часта даводзіцца сутыкацца з нейкім негатывам праз тое, што вы гаворыце на беларускай мове?

— Гэта здараецца часта, але гэты момант з крамай мяне найбольш абурыў. Спярша не хацеў пра гэта пісаць, але пасля падумаў, што варта. Я разумею, што гэта не пазіцыя ўсёй сеткі крамаў і яе дырэктара, а пазіцыя аднаго супрацоўніка.

Наогул, я чалавек пазітыўны і намагаюся не звяртаць увагу на негатыўныя моманты. Вось калі ў краме нехта кажа, што я прыгожа па-беларуску размаўляю, то лепш такое запомніць.

— Калі Аdidas запросіць цяпер, пойдзеце да іх працаваць?

— Дакладна не пайду.

— А з працай вырашылі праблему?

— Цяпер ёсць дзве прапановы: адна ад іншай крамы, і адна ад выдання, каб там працаваць менеджарам па рэкламе.

Оставьте комментарий (0)

Автор: Арцём МАРТЫНОВІЧ

Эти новости могут быть вам интересны








Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан

Ссылка на источник: Хлопца, якога не ўзялі ў Adidas праз мову, запрасіла на працу іншая крама


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня